Моладзевая (U21) каманда
Поруч са звычайнай Нацыянальнай камандай, кожная краіна мае моладзевую каманду U21. Гэта вельмі падобна да Нацыянальнай каманды. Яны маюць розных трэнэраў і розныя сьпісы гульцоў, рэйтынгі і гэтак далей.
Любы гулец ад 19 да 21 года, можа быць залічаны ў моладзевую каманду. Калі гулец, які знаходзіцца ў камандзе, сьвяткуе дзень народзінаў і становіцца старэйшы за 21 год, ён застаецца ў камандзе, але ж ня будзе мець магчымасьці гуляць у матчах.
|