Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Уводзіны

У Hattrick, кожная краіна мае Нацыянальную й маладзёвую (U21) зборныя, кожная зь іх кіруецца адпаведным Нацыянальным трэнэрам.

Нацыянальны трэнэр выбіраецца карыстальнікамі краіны шляхам усеагульнага галасаваньня. Нацыянальныя трэнэры прызначаюцца на двухсэзонны тэрмін. Варта заўважыць, што новыя выбары могуць быць прызначаныя, толькі калі трэнер праз пэўныя прычыны не зможа выконваць свае абавязкі. Больш інфармацыі Вы зможаце знайсьці ў асноўных правілах.

Выбары павінны быць справядлівымі. Каб забясьпечыць справядлівасьць, Адміністратары Нацыянальных Каманд без ваганьняў будуць дыскваліфікоўваць кандыдатаў, што выконваюць дзеяньні, якія патэнцыйна даюць ім несправядлівую перавагу перад іншымі кандыдатамі на выбарах. Больш інфармацыі пра выбары вы знойдзіце ў нашым дапаможніку па гульні.

Гэтыя правілы зьяўляюцца дадаткам да асноўных правілаў Hattrick. Калі ў гэтых правілах штосьці не агаворана, тады варта кіравацца асноўнымі правіламі (на прыклад, як адбываецца сымуляцыя матчаў).

Вы ня можаце быць трэнэрам дзьвюх Нацыянальных ці Моладзевых зборных U21. Інакш Вы можаце апынуцца ў сітуацыі, калі Вашыя каманды гуляюць паміж сабой, што недапушчальна. Гэта таксама азначае, што Вы ня можаце высоўваць сваю кандыдатуру на выбарах больш чым у адной краіне. У такім выпадку Вас проста здымуць з выбараў.

Дадатковая інфармацыя друкуецца на форуме нацыянальных трэнэраў. Калі ласка, наведайце яго, каб ведаць усе правілы.

 
Server 071