Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

9-30-2021 Рэдакцыя: Hattrick наймае супрацоўнікаў!

Вы любіце Hattrick і хочаце дапамагчы нам зрабіць гульню яшчэ лепш? Тады ў Вас ёсць шанец зрабіць менавіта гэта! Мы шукаем двух распрацоўшчыкаў і аднаго мэнэджара па сувязях з грамадскасцю для ўзмацнення нашай каманды, паколькі мы рыхтуемся да ашаламляльнага 25-годдзя Hattrick ў будучым годзе.
Як мы ўсе ведаем, Hattrick - унікальная з'ява ў Інтэрнэце. Акрамя таго, гэта сапраўды добрае месца працы.

Цяпер мы хацелі б запрасіць і Вас далучыцца да нас! Бізнес Hattrick зараз знаходзіцца на тым этапе, калі мае сэнс павысіць ўзровень амбіцый на адну ці дзве прыступкі, а для гэтага нам трэба ўсё спланаваць загадзя і пашырыць каманду.

Нішто не зробіць нас больш шчаслівымі, чым магчымасць знайсці ідэальных кандыдатаў у нашай уласнай супольнасці. Кагосьці, хто не толькі выдатна падыходзіць у прафесійным плане, але таксама шчыра клапоціцца аб Hattrick і ўжо разумее нашу супольнасць.

У нас не велізарная карпарацыя, а адносна невялікая каманда, заснаваная на даверы, дзе заахвочваецца браць на сябе адказнасць і прасоўваць свае ідэі развіцця гульні. Заснавальнікі па-ранейшаму ўдзельнічаюць у паўсядзённай працы, а Вы ўбачыце. што кожны ў камандзе вельмі вопытны і адданы супрацоўнік. У той жа час нам хочацца дадаць трохі свежай крыві, з новымі ідэямі і энергіяй, і, як пачатковец у камандзе, Вы трапіце ў вельмі спрыяльнае асяроддзе.

Дык каго ж мы на самай справе шукаем? Наша мэта - наняць двух распрацоўшчыкаў і аднаго мэнэджара па ўзаемадзеянні з супольнасцю. Калі ў Вас ёсць абедзве кампетэнцыі, гэта таксама будзе цікава.

Калі ў Вас ёсць навыкі, якія могуць быць карысныя нашай камандзе, не саромейцеся - дайце нам ведаць, нават калі Ваша рэзюмэ не ў поўнай меры адпавядае пералічанага тут!

Два распрацоўшчыка

Мы шукаем двух распрацоўшчыкаў - аднаго спецыяліста па фронтенд-распрацоўцы, іншага - па бэкенд-распрацоўцы, а яшчэ лепш спалучэнне гэтых навыкаў.

Фронтенд-тэхналогіі, з якімі мы працуем - гэта Microsoft .NET, Javascript, Angular і HTML5. На бэкенд-узроўні мы працуем з базамі дадзеных Microsoft SQL, а для прыкладанняў у асноўным мы выкарыстоўваем Visual Basic.NET.

Калі вашы пазнання і навыкі выглядаюць па-іншаму, гэта не будзе вялікай праблемай, але вопыт распрацоўкі баз дадзеных крытычны для любога распрацоўніка Hattrick, і будзе вельмі добра, калі Вы хоць бы знаёмыя з .NET.

Перавагай будзе, калі Вы працавалі ў галіне гульнявога дызайну, або цікавіцеся гэтым кірункам, а таксама калі Вы любіце лічбы і асвоілі статыстычны аналіз, або калі Вы спецыяліст у галіне вэб-або графічнага дызайну.

Менеджэр па сувязях з грамадскасцю

Што тычыцца супольнасці, мы хочам знайсці ў каманду чалавека, які б стаў асноўным злучным звяном паміж супольнасцю і камандай распрацоўкі, а таксама мог падтрымліваць акаўнты Hattrick ў сацыяльных сетках. У Вас павінны быць выдатныя камунікацыйныя здольнасці, асабліва на англійскай, а таксама яшчэ на адным або двух мовах, важных для супольнасці Hattrick. Перавагай будзе з'яўляцца досвед працы і падтрымкі супольнасці ў якасці валанцёра Hattrick ці іншай ролі. Таксама карысным будзе любы вопыт у праграмаванні, так як гэта дапамагае ў адладцы і ўзаемадзеянні з камандай распрацоўшчыкаў.

Калі ў Вас ёсць прафесійны вопыт працы распрацоўшчыкам, журналістам, дызайнерам ці маркетолагам - гэта ўсё таксама можа падысці. Але важней за ўсё, калі ў Вас ёсць жаданне дапамагаць нашым карыстальнікам атрымліваць як мага больш задавальнення ад гульні.

Калі, дзе і як?

Наша каманда распрацоўшчыкаў ў асноўным знаходзіцца ў Швецыі, тады як аддзел падтрымкі супольнасці размеркаваны больш шырока. Нягледзячы на тое, што мы падтрымліваем культуру дыстанцыйнай працы, мы таксама лічым вельмі важным час ад часу збірацца разам у рэальным свеце і працаваць у камандзе. Таму мы ў першую чаргу шукаем людзей, якія хочуць пераехаць ці хаця б рэгулярна наведваць рэгіён Мальмё-Лунд ў Паўднёвай Швецыі.

Мы разгледзім усе заяўкі, незалежна ад геаграфічнага становішча - проста ўлічыце, што гэта будзе адным з фактараў, які мы будзем ўлічваць пры выбары.

Зацікавіліся? Чым хутчэй Вы дасце нам ведаць, тым лепш. Наша электронная пошта - jobs@hattrick.org. Дасылайце сваё рэзюмэ разам з кароткім лістом аб Вашым персанальным вопыце (уключаючы Hattrick!). Можаце задаваць любыя пытанні. Працэс прыёму досыць гнуткі, мы не абавязкова наймём людзей адразу на ўсе пасады, але чым хутчэй мы даведаемся аб Вашым жаданні, тым больш у Вас будзе шанцаў.

Калі ласка, дасылайце заяўкі да 15 кастрычніка 2021 года.

Сардэчна запрашаем у нашу каманду!
 
Server 071