Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Абвесткі Hattrick

1-28-2022 With a License to Comment

Hattrick Football association (HFA) has invested in a new educational programme for sports commentators, with the intention of giving webcast followers n even richer and more interesting experience.

- Our strategy has been to train commentators to prepare better for matches, so that they can make comparisons to previous performances and share pertinent information that involves the team and players on the pitch more often, says Bob Sunesson, Head Media Ideologist at HFA headquarters.

The newly enlightened commentators will graduate in batches, over the course of February, and once they do, immediately apply their new techniques and insights in the matches they cover live.

1-17-2022 Больш мясцовых Ладэраў

Сёння нам трэба сёе-тое распавесці пра такую ​​функцыю мабільнага прыкладання, як Сектары, якая дазваляе Вам мець зносіны з іншым мэнэджарам у Вашым горадзе.

Перш за ўсё - у рамках каляднай кампаніі членам мясцовых Сектараў было раздадзена больш за 1300 падарункаў для падпісчыкаў Supporter, якія сталі магчымымі дзякуючы пакупкам, здзейсненымі іншымі карыстальнікамі Сектара. Віншуем!

Па-другое, мы дадалі новы тып Ладдэр толькі для лакальных Сектараў. Любы член Сектара можа пачаць мясцовы Ладэр з сайта або з прыкладання, і з гэтага моманту ўсе астатнія ўдзельнікі могуць далучыцца да яго. Хто стане Царом сваёй роднай гары?

Прама зараз праводзіцца кампанія-распродаж па куплі крэдытаў Hattrick, так што калі Вы хочаце паспрабаваць сябе ў Ладэрах або набыць любыя прадукты Gears, зараз самы зручны час для гэтага.

Хаця мы ведаем, што многія невялікія Сектары не вельмі актыўныя, мы ўсё ж лічым, што такога роду функцыі валодаюць вельмі добрым патэнцыялам для таго, каб стаць асновай для ўмацавання мясцовых супольнасцяў. Улічваючы пандэмію, яшчэ не час занадта ўжо заахвочваць сустрэчы ў рэале, але гэты дзень рана ці позна настане зноў - і гэта будзе лепшы спосаб высветліць, ці ёсць паблізу іншыя менеджэры.

Пачынаючы праект, мы таксама паабяцалі знайсці спосабы заахвочвання найболей актыўных Сектараў. Але як мы маглі б іх знайсьці?

Дзякуючы новым старонкам Лакальных Сектараў Вы ўсё можаце бачыць, што найбуйнейшымі ў свеце з'яўляюцца Барселона (189 карыстальнікаў), Буэнас-Айрэс (177), Варшава (156), Будапешт (145) і Мілан (142).

Мы капнулі глыбей і выявілі, што найбольш актыўнымі мясцовымі чатамі з'яўляюцца Гвадалахара (Мексіка) - 37 паведамленняў на аднаго актыўнага ўдзельніка, Барселона (35), Каракас (30), Ціхуана (таксама Мексіка) (26) і Жэнева (25).

Самы высокі працэнт удзельнікаў Сектара, якія наогул актыўныя ў чаце, можна знайсці ў Эворы, Партугалія і Ціхуане, Мексіка - абодва 100%, Лерыдзе, Іспанія - 93%, Тарагона, Іспанія - 90% і Кордове, Аргенціна - 86%. Відавочна, што іберыйскія культуры і іх амерыканскія сваякі ўяўляюць сабой адмысловую пароду, і што каталонцы, у прыватнасці, выяўляюць велізарную прыхільнасць да супольнасці!

Мы звяжамся з даверанымі асобамі Сектараў-пераможцаў катэгорый у Барселоне, Гвадалахары, Ціхуане і Эворы, каб пераканацца, што яны атрымаюць вялікую скрынку смачнасцяў для распаўсюджвання сярод сваіх мясцовых аднадумцаў.

1-3-2022 Лёсаванне Hattrick Masters

Чарговы Hattrick Masters пачнецца ў наступны панядзелак. Лёсаванне гэтага сэзону адбудзецца сёння а 15 гадзіне (CET).

12-24-2021 Шчаслівых святаў!

Мы жадаем усім менеджэрам Hattrick навагодніх выходных, поўных адпачынку, весялосці і цёплых сустрэч з людзьмі, якія Вам неабыякавыя. І, можа быць, адзін ці два падарункі! Мы пастараемся зрабіць тое ж самае і вернемся ў наступным годзе з вялікім запасам энергіі, каб зрабіць гэтую гульню лепш для Вас.

Самае галоўнае, мы жадаем падзякаваць Вам за тое, што Вы зрабілі Hattrick такой выдатнай супольнасцю!

З любоўю, каманда Hattrick

12-23-2021 Сакрэтны Сектар ад Дзеда Мароза

Ды ведаем мы, ведаем - пандэмія яшчэ не скончылася, і яшчэ адны Каляды (і Навагоднія святы), праведзеныя дома пад замком - сапраўды адказны ўчынак. Але мір усё яшчэ існуе, і калі ў 2022 годзе адбудуцца якія-небудзь прыемныя сустрэчы на ​​глебе Hattrick (а яны сапраўды адбудуцца!), то нядрэнна б пачаць размаўляць з жыхарамі свайго горада. Так што давайце рыхтавацца...

Мы арганізавалі мясцовую таемную вечарынку Дзеда Мароза! Для ўдзелу ўсім жадаючым неабходна далучыцца да мясцовага Сектара.

Як гэта працуе: Кожны раз, калі здзяйсняецца купля ў рамках каляднай кампаніі Supporter, ствараецца бонусны калядны падарунак тэрмінам на адзін месяц і пазначаецца для мясцовага Сектара пакупніка. Падарункі будуць захоўвацца пад каляднай ёлкай Hattrick і будуць раздадзены Дзедам "Боб" Марозам у пачатку студзеня. Адна палова падарункаў будзе раздадзена ў Сектары дарыльшчыка, астатнія будуць раздадзены ў выпадковым коле ў любым пункце свету.

Пакуль вы знаходзіцеся ў Сектары, у любым Сектары, у вас ёсць шанец выйграць!

Памятайце, што вы можаце далучыцца або перамяшчацца па Сектарах толькі са свайго тэлефона, так як ён выкарыстоўвае геалакацыю, каб вызначыць Ваша месцазнаходжанне.

Мы таксама робім некаторыя неабходныя паляпшэнні ў саміх Сектарах. Хоць лакальныя Сектары - гэта ў асноўным мабільная функцыя, мы лічым важным, каб, як толькі Вы знайшлі свой мясцовы Сектар, Вы таксама маглі ўзаемадзейнічаць з ім з вэб-сайта. Такім чынам, зараз на сайце ёсць старонка мясцовага Сектара, размешчаная ў падзеле Мой Hattrick. Тут Вы можаце атрымаць доступ да лакальнага чата, прагледзець поўны спіс удзельнікаў Вашага Сектара, даведацца, якія новыя ўдзельнікі далучыліся нядаўна, і нават прагледзець статыстыку каляднай кампаніі.

У прыкладанні мы перамясцілі мясцовыя Сектары ў новае месца ў раздзеле "Сацыяльныя сеткі", а таксама размясцілі там тую ж інфармацыю, што і вышэй.

У дадатак да гэтага, на вэб-сайце мы таксама пакажам некаторыя глабальныя статыстычныя дадзеныя, якія тычацца Мясцовых сектараў, такія як найбуйнейшыя сектары па ўсім свеце, колькасць сектараў і членаў сектараў па ўсім свеце.

Мы спадзяемся, што Вам спадабаецца абнаўленне - і ўдачы ў розыгрышы Дзеда Мароза!

12-12-2021 Слаўся, Славакія!

Славакія - новы чэмпіён свету ў Hattrtick пасля перамогі 5 - 3 у пятніцу ўвечар у фінале над Італіяй!

Італія ў пачатку матчу павяла з лікам 0-2, але Славакія вярнула кантроль над гульнёй, і да перапынку лік зраўняўся, 2-2. У пачатку другога тайма італьянцы зноў выйшлі наперад, і толькі да 75-й хвіліны славакі зноў змаглі зраўняць лік, на гэты раз са свабоднага ўдару.

Але затое ў дадатковы час Славакія зайграла па поўнай праграме, матч скончыўся з лікам 5-3, і стала зразумела, што партугальскі мэнэджар Kanit0 правёў выдатны сезон з камандай. Мы віншуем яго і супольнасць Славакіі з гэтым вялізным дасягненнем! Таксама віншуем італьянцаў і іх галоўнага трэнера Monco-Ultras з менш прэстыжным, але ўсё ж дастойным вынікам.

12-9-2021 Хутка выбары!

Кубак Сьвету хутка завяршаецца (паўфіналы пройдуць заўтра, а фінал - у нядзелю), таму прыйшоў час выбараў трэнера Нацыянальнай зборнай.

Калі Вы хочаце стаць кандыдатам, вам трэба зарэгістравацца.

Рэгістрацыя пачнецца ў пятніцу, ў 7:00 (CET), а выбары пачнуцца ў панядзелак і працягнуцца ўвесь тыдзень. Цяпер выбары пройдуць ва ўсіх 144 краінах, якія могуць удзельнічаць у Кубку Сьвету, у тым ліку тыя 16 краін, у якіх раней не было Нацыянальнай зборнай!

Каб мець магчымасць вылучыць сваю кандыдатуру або мець магчымасць прагаласаваць Вы павінны правесці ў гульні як мінімум 1 сэзон. Гэтыя правілы ўведзеныя для прадухілення магчымых махінацый.

На гэтых выбарах ваша перадвыбарная прамова таксама будзе аўтаматычна размешчана ў выглядзе тэмы на нацыянальным форуме краіны, кандыдатам якой вы з'яўляецеся - не губляйце шанец адказаць на пытанні выбаршчыкаў.

Хай пераможа найгодны!

 
 
Server 080