Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Трансфэры

Сьпіс трансфэраў - гэта месца, дзе можна знайсьці новых гульцоў і прадаць непатрэбных. Старонка "Гандаль" у мэню "Клюб" паказвае Вам усіх гульцоў, да якіх Вы маеце адносіны як прадавец альбо пакупнік.Таксама ён паказвае трансфэры вашых былых гульцоў, за продаж якіх вам таксама дастанецца пэўная сума грошай.

Продаж гульца

Каб прадаць гульца, трэба выставіць яго на трансфэр (гэта можна зрабіць на старонцы гульца). Вам неабходна толькі пазначыць пачатковы кошт продажу. Гулец мусіць згуляць хаця б адзін матч за Вашую каманду, і Вы ня можаце выстаўляць гульца на продаж больш разоў, чым ён згуляў матчаў за Вашую каманду. Гэтае абмежаваньне не датычыцца гульцоў, якіх вам выдалі разам з камандай і гульцоў, абраных Вамі з юнацкай школы. Гулец будзе знаходзіцца на трансфэры на працягу 3 сутак, пасьля чаго пяройдзе ў клюб, які прапанаваў за яго самыя вялікія грошы, альбо застанецца ў Вас, калі ні адзін клюб не паставіць нават пачатковага кошту. Прададзены гулец пераходзіць у новую каманду адразу ж па сканчэньні гандлю, за выключэньнем выпадкаў, калі адзін з клюбаў, якія ўдзельнічаюць у трансфэры, гуляе ў гэты час матч. У гэтым выпадку ён прыбудзе ў новы клюб, як толькі матч скончыцца. Калі пакупнік ня знойдзецца, ён застанецца ў вашым клюбе. Калі вы памылкова выставілі гульца на продаж, вы можаце адмяніць трансфэр. Гэта магчыма на працягу 10 хвілін пасьля ўключэньня гульца ў сьпіс, пакуль не было ніякіх ставак. Ваша плата за выстаўленьне на трансфэр ня будзе вернута. За гэтым акном у вас заўсёды ёсьць магчымасьць купіць яго самастойна!

Набыцьцё гульца

Каб набыць гульца, зайдзіце на старонку пошуку трансфэраў (мой клюб - гандаль - сьпіс трансфэраў) Там Вы можаце знайсьці патрэбнага Вам гульца. Каб зрабіць стаўку, зайдзіце на старонку гульца. Неабходна паставіць ня менш за тую суму, якую просіць прадавец, альбо узняць стаўку як мінімум на 1 000 US$ альбо на 2%. Зьвярніце ўвагу, што агульная сума зробленых вамі ставак і заробкаў гульцоў, на якіх вы паставілі (адразу па прыбыцьці ў клюб гулец атрымоўвае першы тыднёвы заробак), ня можа заводзіць вашую каманду ў мінус на больш чым 200 000 US$.

Рабіць стаўкі на гульца можна ў любы момант да сканчэньня гандлю. Калі хтосьці зробіць стаўку за менш чым тры хвіліны да сканчэньня гандлю, гандаль аўтаматычна падоўжыцца яшчэ на тры хвіліны.

Пры набыцьці гульцоў зьвяртайце ўвагу на іх здольнасьці, характар і г.д. Таксама Вы можаце выкарыстаць функцыю "Параўнаньне трансфэраў" для таго, каб убачыць, колькі грошай плоцяць за падобных гульцоў.

Аўтастаўка

Аўтастаўка працуе абсалютна як звычайная барацьба ставак на трансфэрным рынку. Калі Вы ўсталёўваеце максымальную стаўку, то сыстэма пачынае адсочваць трансфэр, робячы па меры неабходнасьці стаўкі з мінімальна магчымым крокам (2%, 1 000 US$).

Вы можаце зьмяніць (як павялічыць, так і паменшыць) вашу максымальную стаўку ў любы момант, але вы, вядома ж, ня можаце адмяніць бягучую (вышэйшую) стаўку. Ваша максымальная стаўка вядомая толькі вам, іншыя мэнэджэры бачаць толькі актуальную.

Вы можаце прызначыць толькі адну актыўную аўтастаўку адначасова. Калі ваша аўтастаўка дасягае свайго максымуму, яна ўжо ня лічыцца як аўтастаўка, і вы можаце прызначыць іншую.

Для надзвычайных выпадкаў (напрыклад, калі дзьве каманды робяць аднолькавыя аўтастаўкі, ці калі аўтастаўкі перабіваюць адна адну) мы ўбудавалі пэўную логіку паводзін, вось тут ёсьць некалькі прыкладаў, каб растлумачыць яе.

Адступленьні агенту, роднаму клюбу і папярэдняму клюбу

Выставіць гульца на продаж каштуе 1 000 US$. Пасля продажу трэба будзе выплаціць некаторую суму агенту гульца, клюбу, у якім гулец пачынаў кар'еру і папярэдняму ўладальніку. На старонцы гульца Вы заўсёды можаце ўбачыць, колькі адсоткаў ад заплочаных пакупнікоў грошай пойдуць у бюджэт Вашага клюбу ў выпадку яго продажу. Вось некалькі асноўных момантаў:

Сума, якую атрымае агент, залежыць ад таго, як доўга гулец знаходзіўся ў Вашым клюбе.

Родны клюб заўсёды атрымоўвае 2% ад канчатковага кошту гульца. Гэта значыць, што за гульца, які пачынаў кар'еру ў Вашым клюбе, Вы будзеце атрымоўваць 2% ад сумы продажу за кожны новы пераход у іншую каманду. Майце на ўвазе, што вы не плаціце і не атрымліваеце грошай роднага клюба, калі прадаеце дамарослага гульца ў першы раз.

Папярэдні клюб атрымоўвае 3% ад кошту продажу гульца. У выпадку, калі Ваш клюб быў папярэднім месцам працы гульца, сума грошай, якія Вы атрымаеце, залежыць ад колькасьці гульняў, якія гулец згуляў за Ваш клюб.

Больш падрабязная інфармацыя - у гэтых табліцах.

Зьвярніце ўвагу, што калі Вы жадаеце прадаць гульца, выцягнатага з юнацкай акадэмііЮ Вы не з'яўляецеся яго папярэднім уладальнікам. Але пры наступным ягоным пераходзе ў новы клюб Вы атрымаеце адлічэньні, калі ён згуляў за вашую каманду хаця б адзін матч.

Перавод выручкі ў рэзэрвы Рады

Пры продажы некаторых гульцоў Рада можа прыняць рашэньне аб пералічэньні часткі грошай у рэзервы Рады для наступнага выкарыстаньня клубам.

Гэта адбываецца толькі з асобнымі гульцамі, і для большасьці мэнэджэраў будзе вельмі рэдкай зьявай.

Праўленьне паведаміць вам падчас працэсу ўключэньня ў трансфэры, адбудзецца гэта ці не, і, калі так, працэнт выручкі, які пойдзе ў рэзэрвы.

Праўленьне можа зрабіць гэта, калі лічыць, што гулец гандлюецца па спэкулятыўных прычынах або як спосаб захаваць сваю каштоўнасьць. Яны будуць разважаць, што камандзе ня трэба замяняць гульца па канкурэнтных прычынах. (Гістарычна такіх гульцоў супольнасьць называла «залатымі зьліткамі» за іх здольнасьць захоўваць каштоўнасьць на працягу доўгага часу).

У цяперашні час Праўленьне будзе разглядаць магчымасьць утрыманьня грошай толькі для брамнікаў (прынамсі ў якіх салідныя варатарскія навыкі) або патэнцыйных будучых трэнэраў (прынамсі, добрае лідэрства плюс недастатковы досьвед).

Адсотак ад продажу, які Праўленьне накіроўвае ў рэзэрвы, залежыць ад таго, колькі апошніх матчаў гулец згуляў за вашу каманду.

Агульнае правіла заключаецца ў тым, што для рэгулярных гульцоў стартавага складу ўсе грошы застаюцца наяўнымі - грошы не ідуць у рэзервы. Быць рэгулярным гульцом азначае гуляць ня менш за 60 хвілін адзін раз у тыдзень.

Адсутнасьць на полі з-за траўмы ня ўлічваецца, але калі здаровыя гульцы выбылі з гульні, больш грошай будзе выдзелена для рэзерву Рады дырэктараў.

Прыклад: Гулец, які адпавядае крытэрам «Залаты зьлітак», увесь сэзон выходзіў у стартавым складзе ў матчах лігі. Калі мэнэджэр разглядае пытаньне аб продажы гульца, Рада адступае - уся выручка (пасьля аплаты агентам) будзе даступная трэнэру ў выглядзе наяўных. Аднак, калі трансфэр не адбываецца, і замест гэтага гульца садзяць на лаўку запасных. Праз два тыдні 12% даходаў ад пераводу цяпер будуць прызначаныя для рэзерваў Рады праўленьня. Пасля чатырох тыдняў знаходжаньня на лаўцы запасных гэтая лічба вырасьце да 24%. Потым трэнэр вырашае ізноў выпусьціць гульца ў стартавым складзе. Пасьля шасці тыдняў пасьля вяртаньня ў каманду, гуляючы ў лізе або Кубку, гулец зноў можа быць прададзены і грошы не патрапяць у рэзэрвы Рады праўленьня.

Як правіла, патрабуецца тры тыдні гульні ў лізе або Кубку, каб аднавіцца за кожныя два тыдні бязьдзейнасьці. Калі вы гуляеце толькі ў таварыскіх матчах, аднаўленьне займае ў два разы больш часу. Калі гулец быў выхаваны ў вашай камандзе, грошы не будуць ісці ў рэзэрвы Рады, незалежна ад навыкаў і стартавага статусу гульца. Гэта таксама тычыцца гульцоў, якія далучыліся да клюбу ў апошнія два тыдні і не пасьпелі стаць гульцамі стартавага складу.

Трансфэры могуць уплываць на камандны лад

Як пры набыцьці, так і пры продажы гульца, сам факт трансфэра можа адмоўна паўплываць на камандны лад. Рызыка павялічваецца, калі Вы продаеце абаяльнага гульца, альбо набываеце мярзотнага. Калі Вы продаеце гульца, які менш чым 6 дзён таму быў адабраны з юнацкай школы, камандны лад ня зьменіцца.

Адключэньні сервераў

Калі адбываецца адключэнне сервераў, то час заканчэння таргоў можа быць перанесены на больш позні (найблізкі магчымы) тэрмін. Улічыце таксама, што сервер можа няпланава адключыцца непасрэдна перад заканчэннем таргоў. Трансфер лічыцца завершаным, калі гулец прыбывае ў новы клуб. Да гэтага моманту трансфер можа быць перанесены ў выпадку адключэння.

Не чакайце апошніх секунд, каб зрабіць сваю стаўку. Таксама рэкамендуецца выстаўляць гульца ня трансфер па цане, якая здаецца Вам разумнай, у адваротным выпадку існуе рызыка прадаць яго танней чаканага ў выпадку незапланаванага прыпынку сервера.

Сумленная Гульня на трансфэрным рынку

Моцныя гульцы і высокія даходы - гэта ключ да посьпеху ў Hattrick, таму вельмі важна, каб ні адна каманда не атрымлівала пераваг над іншымі за кошт чыіхсьці некарэктных паводзінаў на трансфэрным рынку. У прыватнасьці, гэта азначае, што ўсе стаўкі на гульца павінны быць у межах яго разумнай цаны, а ўсе дзеяньні, якія прыводзяць да атрыманьня прыбытку камандай за кошт завышанай цаны - забаронены. Гэта не адносіцца да ўнікальных гульцоў, якія маюць рэдкі набор навыкаў або патэнцыял, а таксама гульцоў нацыянальных зборных NT/U21.

У Гэйммайстроў ёсьць права адмяняць або карэктаваць залішне завышаныя цэны, выдаваць штрафы і нават выганяць парушальнікаў з гульні. Калі на Вашага гульца паставілі неапраўдана высокую стаўку, неадкладна зьвяжыцеся з Гэйммайстрамі. Для звароту да Гэйммайстроў выкарыстоўвайце кантактную старонку.

 
Server 071