Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Спаборніцтвы Hattrick Arena

Hattrick Arena - гэта альтэрнатыўная сыстэма спаборніцтваў для каманд Hattrick. Ёсьць шмат тыпаў спаборніцтваў на Hattrick Arena, ад аднаматчавых дуэляў супраць іншага мэнэджэра да афіцыйных спаборніцтваў па лесьвіцы, дзе вы можаце паспрабаваць стаць «Каралём гары». Ёсьць нават прыватныя турніры, якія вы можаце ствараць і праводзіць самастойна, усталёўваючы правілы, якія хочаце.

Зьвярніце ўвагу, што вы ўсё яшчэ можаце гуляць у звычайныя таварыскія матчы кожны тыдзень, нават калі вы гуляеце ў турніры.

Стварыць альбо далучыцца да турніру

Hattrick Arena мае гнуткую сыстэму стварэньня турніраў. Вы можаце далучыцца да турніраў, створаных іншымі карыстальнікамі, або стварыць турнір для сябе і сваіх сяброў, выкарыстоўваючы індывідуальныя правілы, каб зрабіць спаборніцтва больш цікавым.

Як стваральнік турніру, вы можаце вырашаць усе яго аспэкты. Імя, фармат, памер, час матчаў і спецыяльныя правілы, такія як дазвол толькі пэўнай катэгорыі гульцоў (дамарослыя, мінімальны або максымальны ўзрост) або ўстанаўленьне ліміту заробку або магутнасьці для каманд-удзельніц.

Кожны можа наладзіць турнір, выкарыстоўваючы крэдыты Hattrick. Стварэньне турніраў або ўдзел у іх бясплатна таксама магчыма, калі вы зьяўляецеся ўладальнікам падпіскі Gold, Platinum ці пDiamond Supporter.

Дні матчаў на Arena

Матчы ў спаборніцтвах Hattrick Arena праводзяцца на нэйтральных пляцоўках, і яны не прыносяць вам ніякага даходу ад гледачоў (таксама не прыносяць новых членаў у ваш фан-клюб).

Усе матчы Hattrick Arena выкарыстоўваюць тыя ж дадзеныя матчаў, што і звычайныя матчы. Такім чынам, будуць выкарыстоўвацца бягучая форма вашых гульцоў, навыкі, досьвед, статус траўмаў і г.д. у дзень матчу. Аднак ёсьць два выключэньні: камандны дух (і ўпэўненасьць) усталяваны на фіксаванае значэньне, а сыстэма паліку картак працуе крыху па-іншаму. Падрабязнасьці глядзіце ніжэй.

Матчы таксама не ўплываюць на вашу каманду або гульцоў пасля матчу. Гульцы не атрымліваюць ніякага навучаньня або досьведу ў гэтых матчах, а таксама матчы не ўплываюць на вопыт пабудовы, камандны лад і гэтак далей.

Бітва дывізіёнаў і Кубкі

Вы таксама знойдзеце некалькі афіцыйных конкурсаў на Hattrick Arena. Яны створаны Hattrick, і вы можаце прыняць удзел бясплатна, калі вас запросяць.

У Бітве дывізіёнаў вы і іншыя мэнэджэры з вашай лігі змагаецеся разам зь іншымі лігамі ў вашым дывізіёне. Кожны раўнд ваша ліга разыгрываецца ў жараб'ёўцы зь іншай лігай, дзе кожная з каманд-удзельніц будзе супрацьстаяць адной з каманд другой. Мэта складаецца ў тым, каб вашу лігу прызналі лепшай у вашым дывізіёне ў канцы сэзона!

Hattrick таксама арганізуе два Кубкавыя турніры, абодва гуляюцца ў міжсэзоньне. Кубак Пакаленьняў - гэта турнір, дзе мэнэджары, якія пачалі гуляць у Hattrick прыкладна ў той жа час, змагаюцца адзін з адным.

Кубак Supporter'аў - гэта турнір, у які запрашаюцца ўсе цяперашнія ўладальнікі падпіскі Supporter Hattrick.

Эфэкты Hattrick Arena ў дэталях

Усе падрабязнасьці, якія вам трэба ведаць аб матчах Arena, пералічаны тут:

  • Камандны лад: Камандны лад у матчах Hattrick Arena зафіксаваны на ўзроўне "задаволеныя".
  • Упэўненасьць каманды: у матчах на Арэне ўпэўненасьць заўсёды ўсталёўваецца на фіксаваны ўзровень (цудоўная).
  • Траўмы: у матчах на Арэне ня будзе траўмаў, але калі ваш гулец ужо атрымаў траўму ў звычайным матчы Hattrick, ён ня зможа гуляць.
  • Карткі (уласныя турніры): Турніры маюць уласную сыстэму падліку картак. Гэта значыць, што любая атрыманая ў турніры картка ўлічваецца толькі ў сустрэчах гэтага турніру (і ня ўлічваецца ў "звычайным" Hattrick), і наадварот. Напрыклад, гулец, выдалены ў "звычайным" Hattrick, можа гуляць сустрэчу ў турніры.
  • Карткі (Ляддэры): У ляддэрах карткі ніяк ня ўлічваюцца.
  • Трэніроўка: Гульцы не атрымаюць аніякіх трэніровак ад сустрэч у турнірах.
  • Досьвед: Гулец не атрымае досьвед, гуляючы ў турніры.
  • Пабудовы: У сустрэчах турніру выкарыстоўваецца ваш бягучы досьвед пабудовы са "звычайнага" Hattrick. Аднак, ад сустрэч у турнірах вы не атрымаеце досьведу да вашай пабудовы.

Лесьвічныя спаборніцтвы

У ляддэры ваша мэта - дасягнуць найвышэйшай пазыцыі ў табліцы і стаць «Уладаром гары», і пратрымацца на вяршыні як мага даўжэй. На шляху да вяршыні вы змагаецеся зь іншымі камандамі, і, ў выпадку перамогі, займаеце іх месца ў табліцы.

Правілы спаборніцтваў

Каманды, якім вы можаце кінуць выклік, вызначаюцца ў залежнасьці ад становішча вашай каманды ў табліцы.

  • Паз 2-5: Магчыма кінуць выклік толькі камандзе, якая знаходзіцца вышэй за іх у лесьвіцы.
  • Паз 6-11: Магчыма выклікаць каманды 1-2 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 5 месца.
  • Паз 12-18: Магчыма выклікаць каманды 1-3 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 10 месца.
  • Паз 19-39: Магчыма выклікаць каманды 1-5 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 16 месца.
  • Паз 40-63: Магчыма выклікаць каманды 1-7 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 35 месца.
  • Паз 64-99: Магчыма выклікаць каманды 1-10 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 57 месца.
  • Паз 100-129: Магчыма выклікаць каманды 1-15 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 90 месца.
  • Паз 130-169: Магчыма выклікаць каманды 1-25 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 115 месца.
  • Паз 170-199: Магчыма выклікаць каманды 1-35 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 145 месца.
  • Паз 200-249: Магчыма выклікаць каманды 1-50 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 165 месца.
  • Паз 250-599: Магчыма выклікаць каманды 1-75 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 200 месца.
  • Паз 600-1099: Магчыма выклікаць каманды 1-100 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 525 месца.
  • Паз 1100-2499: Магчыма выклікаць каманды 1-250 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 1000 месца.
  • Паз 2500-5499: Магчыма выклікаць каманды 1-500 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 2250 месца.
  • Паз 5500+: Магчыма выклікаць каманды 1-1000 разьмешчаныя вышэй за іх, але не вышэй за 5000 месца.

Каманда, што зрабіла выклік, плаця за сустрэчу, і выкліканая каманда аўтаматычна прымае выклік. Матч адбываецца праз 24 гадзіны пасьля таго, як быў зроблены выклік. Калі зрабіўшая выклік каманда перамагае, Крэдыты вяртаюцца.

Пазыцыя мяняецца пасьля сустрэчы

Калі вы робіце выклік і перамагаеце, вы займаеце месца гэтай каманды. Выкліканая каманда апускаецца ўніз на 1 пазыцыю (гэта таксама тычыцца й іншых каманд, што знаходзяцца між двума камандамі ў ляддэры).

Прыклад. Каманда "А" знаходзіцца на 54 месцы, а выклікаемая каманда "Б" - на 47. Калі "А" перамагае, то займае 47 радок. "Б" апускаецца на 48 месца, каманда, што займала 48 месца, апускаецца на 49, каманда, што займала 49 месца, апусаецца на 50, і так далей.

Калі прайграеце, абедзьве каманды застаюцца на сваіх месцах.

Час устрыманьня ад выклікаў

Пасьля таго, як адбыўся матч, у якім вас выклікаў супернік, іншыя клюбы ня змогуць выклікаць вас бліжэйшыя 12 гадзін (ад моманту пачатку вашай апошняй сустрэчы). Гэта значыць, што ў вас будзе выдатны час, каб кінуць выклік іншай камандзе і падняцца ўвверх у ляддэры.

Пасьля гульні, калі рабілі выклік вы, вы ня зможаце выклікаць іншую каманду 12 гадзін (ад пачатку вашай апошняй сустрэчы). Гэта дае шанец іншым клюбам выклікаць вас (а таксама каб прадухіліць сцэнарыі, у якіх, напрыклад, каманда №2 заўсёды адразу выклікае №1, што робіць немагчымым №3 выклікаць №2 ды заняць яе месца).

 
Server 071