Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Матч: Тактыкі

На кожны матч вы можаце загадаць камандзе ўжываць адпаведную тактыку. У кожнай з тактык ёсьць свае перавагі, але ёсьць і недахопы – таму абірайце асьцярожна. Існуе шэсьць тыпаў тактыкі (плюс звычайная). Калі вы не пазначылі пажаданую, будзе ўжытая "нармальная".

Веды тактыкі

Тое як вы будзеце карыстацца тактыкай залежыць ад вашых тактычных ведаў менавіта абранай тактыкі. Гэтыя веды базуюцца на здольнасьцях гульцоў разам з бонусам за дасьведчаннасьць кожнага гульца, які ёю карыстаецца.

Акрамя таго, то, наколькі добра выкарыстоўваецца тактыка, залежыць ад асноўных здольнасцяў Вашых палявых гульцоў і палявых гульцоў суперніка. Чым мацней гульцы на полі, тым вышэй патрабуецца ўзровень тактыкі для дасягнення высокай эфектыўнасці. На практыцы гэта значыць, што калі на поле ў Вас і Вашага суперніка больш моцныя гульцы, узровень валодання тактыкай павінен быць вышэй.

Прэсінг

Прэсінг азначае, што вашыя гульцы будуць прэсаваць суперніка і сканцэнтруюцца на размубрэньні яго гульні, а не на пабудове ўласных атак. Прэсінг можа быць добрай задумай, калі вы адчуваеце сябе слабейшым і ня хочаце прапусьціць шмат.

Перавагі: Вы можаце зьменшыць колькасьць галявых момантаў (абедзьвюх камандаў) у матчы.

Недахопы: Гэта зьменшыць трываласьць вашых гульцоў хутчэй, чым звычайна.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная здольнасьць абароны і трываласьці ўсіх вашых гульцоў. Калі гулец "Магутны", яго здольнасьць абароны ўлічваецца ў падвоеным памеры. Чым больш стамляюцца вашыя гульцы, тым менш яны здольныя на прэсінг суперніка.

Кожны раз, калі магчымасьць забіць была перадухілена прэсінгам, пра гэта паведамляецца ў справаздачы аб матчы. Але вы ніколі не даведаецеся, якая каманда магла забіць. Калі абедзьве каманды абралі тактыку прэсінгу, эфект у сярэднім павялічваецца ў два разы. У дадатак, пры гульні супраць каманды, што ўжывае ўдары здалёк, каманда, якая гуляе з прэсінгам, мае вялікі шанец перадухіліць атаку з ударамі здалёк.

Контар-атакі

Тактыка контар-атак азначае, што вы дабраахвотна дазваляеце вашаму суперніку болей кантраляваць мяч, а ў выпадку страты валоданьні ім, арганізоўваеце хуткую контар-атаку. Абраньне контар-атак мае сэнс, калі ў вас добры ўзровень абароны і атакі (пры досыць дрэннай паўабароне), асабліва ў камбінацыі з слабой эфектыўнасьцю атак супэрніка.

Перавага: Вы можаце атрымаць дадатковыя атакі (вы атрымліваеце шанец на контар-атаку, калі вашая абарона здолела спыніць атаку супэрніка).

Недахоп: Вы страчваеце 7% эфектыўнасьці вашай паўабароны.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная сума пасу і абарончай здольнасьці абаронцаў. Пасы ў два разы важнейшыя за здольнасьць да абароны.

Толькі каманда, якая ня мае перавагі ў сярэдзіне полю падчас сапсаванай атакі, мае шанец скарыстацца перавагамі гэтай тактыкі. Калі вы выйграеце сярэдзіну полю, то толькі будзеце пакутваць ад яе недахопаў. Усе контратакі адлюстроўваюцца ў справаздачы матча. Пры ўзнікненні контратакі шанц на новую контратаку зніжаецца.

Атака праз цэнтар

Атака праз цэнтар (AIM) азначае, што вашая каманда сфакусуе свае атакі на цэнтры абароны супэрніка, за кошт атакуючых дзеяньняў па краям. Іншымі словамі, вы мяняеце атакі па краям на цэнтральныя атакі. Аднак, калі гэта адбываецца, шанец зрабіць гэта яшчэ раз змяншаецца.

Перавага: Каля 15-30% вашых атак па краі будуць канвертаваныя ў атакі праз цэнтар.

Недахоп: Вашая абарона па абодвум краям трошкі пагаршаецца.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная здольнасьць пасу ўсіх гульцоў на полі, акрамя брамніка.

Моманты, пераведзеныя з флангаў у цэнтр, будуць адлюстраваныя ў справаздачы.

Атакі па флангах

Гэтая тактыка працуе гэтак жа, як і “Атакі праз цэнтр”, толькі ў адваротным кірунку: вы змяняеце цэнтральныя атакі на атакі па флангах. Паколькі звычайна большасьць момантаў узнікае на флангах, колькасьць атак, якія пераводзяцца на фланг крыху болей у адсоткавых суадносінах. Аднак, калі гэта адбываецца, шанец зрабіць гэта яшчэ раз змяншаецца.

Перавага: Каля 20-40% вашых атак праз цэнтар будуць канвертаваныя ў атакі праз краі.

Недахо: Цантральная абарона пагаршаецца.

На тактычныя веды ўплываюць: Агульная здольнасьць да пасу ўсіх гульцоў на полі акрамя брамніка.

Калі атака пераводзіцца з цэнтру на флянг, камэнтатар узгадвае пра гэта ў справаздачы.

Гуляць творча

Загад гуляць творча заклікае вашых гульцоў часьцей карыстацца сваімі спэцыяльнымі і іншымі здольнасьцямі.

Перавага: Вы павялічваеце максімальную колькасць магчымых спецыяльных падзей у матчы для абедзвюх каманд, але ў Вашай каманды шанец іх атрымаць (як станоўчыя, так і адмоўныя) некалькі вышэй.

Недахоп: Вашыя гульцы пацерпяць у сваёй здольнасьці да абарончы.

Неабходныя здольнасьці: у Вашых палявых гульцоў павінна быць развіта здольнасьць пасу, а таксама яны павінны быць дасведчанымі (прычым здольнісьць пас - найбольш важны аспект). Калі палявы гулец з'яўляецца непрадказальным, яго ўклад ва ўзроўні валодання тактыкі будзе падвоеным. Рэкамендую выкарыстоўваць гэтую тактыку камандам з вялікай колькасцю спецыялізацый і з правільнай камбінацыяй здольнасьцяў для кожнай спецыяльнай падзеі.

Удары здалёк

Пры выкарыстаньні тактыкі ўдараў здалёк Вашыя гульцы атрымліваюць указаньне часьцей біць здалёк, а не імкнуцца ў штрафную. Іншымі словамі, частка атак па цэнтры і па флангах замяняюцца ўдарамі здалёк. Удар здалёк - гэта супрацьстаяньне гульца, які наносіць удар, і брамніка. Дадзеная тактыка можа быць карыснай, калі ў вас мала шанцаў прайсьці абарону суперніка, але ёсьць добрыя выканаўцы ўдараў здалёк, якія могуць о-го-го як улупіць па браме!

Перавагі: Тактыка ўдараў здалёк дазваляе замяніць да 30% атак па цэнтры й па флангах на ўдары здалёк.

Недахопы: Крыху зьніжаюцца рэйтынгі атак па цэнтры й па флангах, а таксама рэйтынг паўабароны.

Пры падліку ўзроўню валоданьня гэтай тактыкай улічваюцца здольнасьці нападзеньня й стандартаў вашых палявых гульцоў. Здольнасьць нападзеньня ўтрая важней за здольнасьць стандартаў.

Калі атака была заменена на дальні ўдар, а каманда супэрніка ўжывае тактыку прэсінгу, то яна мае шанец сапсаваць момант для дальняга ўдару. Калі справа ўсё ж дайшла да ўдару, палявы гулец (паўабаронцы і вінгеры маюць удвая болей шанцаў на такі ўдар) наносіць удар. Яго якасьць залежыць ад здольнасьцяў да нападзеньня і да выкананьня стандартных становішчаў абранага выканаўцы ўдару. Далей брамнік можа паспрабаць адбіць удар з выкарыстаньнем сваіх здольнасьцяў да брамніцтва і стандартных становішчаў. І выканаўцы ўдару і брамніку патрабуюцца абедзьве здольнасьці, і лепей мець патрохі абедзьвюх здольнасьцей, чым шмат толькі адной.

Пра ўсе ўдары здалёк паведамляецца ў справаздачы аб матчы, нават пра нерэалізованыя моманты.

 
Server 071