Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Спэцыялісты

Персанал гуляе важную ролю ў кіраваньні і развіцьці каманды. Спэцыялістаў пэрсаналу не заўсёды можна знайсьці на лаўцы запасных падчас матчу, але яны штодня выконваюць усю падрыхтоўчую працу. Клюбны пэрсанал аказвае падтрымку галоўнаму трэнеру і Вам, як мэнэджэру, так што падбор пэрсаналу ўплывае на эфэктыўнасьць усёй каманды.

Узроўні і функцыянал персаналу

Эфект ад найму спецыяліста любога тыпу вызначаецца як статычны бонус да параметраў каманды. Вы заўсёды будзеце бачыць памер дадзенага бонуса. Але паколькі параметры каманды дынамічна змяняюцца ў залежнасці ад шматлікіх фактараў, дакладны канчатковы эфект, атрымліваемы ад найму спецыяліста, прадказаць даволі складана. Адна Вы можаце быць упэўнены, што рухаецеся ў правільным накірунку. Чым вышэй узровень нанятага спецыяліста, тым большы бонус атрымлівае каманда. Бонусы падвышаюцца лінейна: на кожным узроўні бонусы павялічваюцца на аднолькавыя значэнні. Некалькі спецыялістаў адной катэгорыі сумарна павялічваюць бонус. Гэта азначае, што 4-ы ўзровень асістэнта трэнера роўны 2 асістэнтам 2-га ўзроўню. Для простасці разумення Вы заўсёды будзеце бачыць наяўныя бонусы персаналу, а апісанне эфектаў ад найму спецыялістаў можна знайсці на старонцы персаналу. Зводную табліцу з усімі катэгорыямі персаналу і бонусамі можна знайсці ў канцы гэтай часткі.

Колькасць персаналу

Вы можаце наняць да 4 спецылістаў. Асістэнтаў трэнера можа быць да 2, астатніх спецыялістаў - толькі па адным.

Найм і звальненне

Калі Вы наймаеце спецыяліста, Вы можаце абраць працягласць кантракту да 16 тыдняў. Чым даўжэй кантракт, тым менш штотыднёвы заробак. Вы таксама можаце разарваць кантракт датэрмінова. У гэтым выпадку давядзецца заплаціць кампенсацыю ў двайным памеры заробку паміж доўгатэрміновым і кароткатэрміновым кантрактамі. Спецыяліста нельга звольніць у першы і апошні тыдзень яго працы. Акрамя вышэйназваных абмежаванняў, Вы можаце мяняць персанал хоць штодня.

Скасаванне кантракта

Пры скасаванні кантракту Вы мусіце заплаціць кампенсацыю ў двайным памеры эканоміі ў заробку. Напрыклад, Вы нанялі спецыяліста 5-га ўзроўню на 13 тыдняў, а на 8-ым перадумалі і звольнілі яго. На гэты момант Вы плацілі яму па 4 800 US$ штотыдзень, агулам 38 400 US$. Але калі б Вы нанялі яго ад пачатку на 8 тыдняў, ён бы атрымліваў 6 000 US$ штотыдзень, альбо 48 000 US$ за 8 тыдняў. Вы зэканомілі на яго заробку 9 600 US$, таму кампенсацыя будзе 19 200 US$.

Кошт/тыдзень

Тэрмін кантракта Узровень 1 Узровень 2 Узровень 3 Узровень 4 Узровень 5
1 тыдзень 2 115 US$ 4 230 US$ 8 460 US$ 16 920 US$ 33 840 US$
2 тыдні 2 055 US$ 4 110 US$ 8 220 US$ 16 440 US$ 32 880 US$
3 тыдні 1 890 US$ 3 780 US$ 7 560 US$ 15 120 US$ 30 240 US$
4 тыдні 1 770 US$ 3 540 US$ 7 080 US$ 14 160 US$ 28 320 US$
5 тыдняў 1 710 US$ 3 420 US$ 6 840 US$ 13 680 US$ 27 360 US$
6 тыдняў 1 650 US$ 3 300 US$ 6 600 US$ 13 200 US$ 26 400 US$
7 тыдняў 1 575 US$ 3 150 US$ 6 300 US$ 12 600 US$ 25 200 US$
8 тыдняў 1 500 US$ 3 000 US$ 6 000 US$ 12 000 US$ 24 000 US$
9 тыдняў 1 440 US$ 2 880 US$ 5 760 US$ 11 520 US$ 23 040 US$
10 тыдняў 1 380 US$ 2 760 US$ 5 520 US$ 11 040 US$ 22 080 US$
11 тыдняў 1 320 US$ 2 640 US$ 5 280 US$ 10 560 US$ 21 120 US$
12 тыдняў 1 260 US$ 2 520 US$ 5 040 US$ 10 080 US$ 20 160 US$
13 тыдняў 1 200 US$ 2 400 US$ 4 800 US$ 9 600 US$ 19 200 US$
14 тыдняў 1 140 US$ 2 280 US$ 4 560 US$ 9 120 US$ 18 240 US$
15 тыдняў 1 080 US$ 2 160 US$ 4 320 US$ 8 640 US$ 17 280 US$
16 тыдняў 1 020 US$ 2 040 US$ 4 080 US$ 8 160 US$ 16 320 US$

Катэгорыі персаналу

Асістэнт трэнера

Бонус, які дадаецца асістэнтамі трэнера, накладаецца на асноўную эфектыўнасць трэніроўкі Вашай каманды. Перад тым, як патраціць грошы на асістэнтаў, упэўніцеся, што ў камандзе ёсць трэнер высокага ўзроўню. Разам з тым наяўнасць канкурэнтаздольнага трэнера разам з асістэнтамі можа стаць добрай стратэгіяй для каманд, якія жадаюць сканцэнтравацца на трэніровачным працэсе.

Узровень Хуткасьць трэніроўкі Рызыка атрыманьня траўмы Форма
Узровень: 0
Без бонусу 40% Без бонусу
Узровень: 1
+3,5% +2,5% +0,05
Узровень: 2
+7% +5% +0,1
Узровень: 3
+10,5% +7,5% +0,15
Узровень: 4
+14% +10% +0,2
Узровень: 5
+17,5% +12,5% +0,25

Аказваемыя эфекты

Гэты бонус дадаецца шматразова да ўжо існуючай эфектыўнасці трэніроўкі, якая вызначаецца ўзроўнем Вашага трэнера. Вы таксама вызначаеце інтэнсіўнасць трэніроўкі і адсотак трэніроўкі трываласці. Напрыклад, калі Вы абралі "добрага" трэнера, 100% інтэнсіўнасці і 10% трэніроўкі трываласці, то дасягнутая хуткасць трэніроўкі 22-гадовага «значнага» (9) паўабаронцы будзе:

Без асістэнтаў трэнера: 8 тыдняў да наступнага ўзроўню.
Асістэнт трэнера 5-га ўзроўню: 7 тыдняў да наступнага ўзроўню
асістэнты трэнера з агульным узроўнем 10: 6 тыдняў да наступнага ўзроўню.

Вы можаце наняць да 2 Асістэнтаў трэнера. Пры наяўнасці некалькіх Асістэнтаў іх бонусы складаюцца. Гэта азначае, што адзін Асістэнт 4-га ўзроўню раўназначны 2 Асістэнтам 2-га ўзроўню.

Даданне асістэнтаў мае двайны эфект. Форма падвышаецца, але таксама падвышаецца рызыка атрымання траўм.

Рызыка атрымання траўм разлічваецца як сярэдняя колькасць траўм за гульню, не па гульцах, але па камандзе. Базавае значэнне складае 0,4 траўмы за матч. Доктар 5-га ўзроўню зніжае рызыку да 0,025. Асістэнты трэнера дадаюць па 0,025 траўм за матч на кожны ўзровень. Гэта азначае, што Асістэнт трэнера 5-га ўзроўню павялічвае рызыку атрымання траўм да 0,525 (0,15 з Доктарам 5-га ўзроўню), а камбінацыя з двух Асістэнтаў трэнера 5-га ўзроўню дае 0,65 траўм за матч (0,275 пры Доктары 5-га ўзроўню).

Як ужо ўзгадвалася, Асістэнты трэнера падвышаюць форму гульцоў. Пры 10 ўзроўнях Асістэнтаў трэнера мэтавая форма будзе падвышацца на 0,5 узроўню. Іншымі словамі, 2 Асістэнты трэнера 5-га ўзроўню павялічваюць форму на палову менш, чым адзін трэнер формы 5-га ўзроўню.

Назад да катэгорый

Доктар

Дактары адказваюць за агульны фізічны стан Вашых гульцоў. Яны робяць прафілактыку атрымання траўм, а таксама займаюцца непасрэдна рэабілітацыяй траўмаваных гульцоў. Дасведчаны Доктар змяншае рызыку атрымання траўмы, а таксама паскарае загойванне ран у траўмаваных гульцоў.

Узровень Хуткасьць лекаваньня Рызыка атрыманьня траўмы
Узровень: 0
Без бонусу 40%
Узровень: 1
+20% -7,5%
Узровень: 2
+40% -15%
Узровень: 3
+60% -22,5%
Узровень: 4
+80% -30%
Узровень: 5
+100% -37,5%

Аказваемыя эфекты

У кожнай сустрэчы Вашыя гульцы маюць некаторую небяспеку атрымаць пашкоджанне. Доктар змяншае базавую рызыку для ўсіх гульцоў у камандзе. Доктар 5-га ўзроўню змяншае базавую рызыку атрымання пашкоджання ў матчы з 0,4 да 0,025, але іншыя фактары(напрыклад, найм Асістэнтаў трэнера) могуць падвысіць гэтую рызыку.

Дактары таксама дапамагаюць паскорыць аднаўленне траўмаваных гульцоў. У Hattrick складанасць траўмы гульца адлюстроўваецца ў тыднях да аднаўлення. Кожны дзень гулец паціху здаравее да 90% (калі ён ужо зможа гуляць, хоць у яго яшчэ будзе нейкі дыскафорт) і потым, канчаткова да 100%, пасля чаго адзнака траўмы знікае.

Графік паказвае, наколькі хутчэй аднаўляецца гулец пасля траўмы ў залежнасці ад узроўню Доктара. Без доктара 19-гадовы гулец будзе аднаўляцца 3 тыдні. З Доктарам 2-га ўзроўню -прыкладна 2 тыдні. З Доктарам 5-га ўзроўню - прыкладна 1,5 тыдні.

29-гадовы гулец з той жа траўмай будзе аднаўляцца 6 тыдняў без Доктара, з Доктарам 1-га ўзроўню - 5 тыдняў, з Доктарам 5-га ўзроўню - 3 тыдні.

Назад да катэгорый

Спартыўны псіхолаг

Псіхалагічныя аспекты гульні не менш важныя за фізічныя параметры гульцоў. Спартыўныя псіхолагі дапамогуць сплаціць каманду і падтрымаць пераможны настрой. Дадзеныя спецыялісты дапамогуць Вам развіць упэўненасць у сваіх сілах, а таксама палепшыць камандны лад гульцоў.

Узровень Камандны лад Упэўненасьць
Узровень: 0
Без бонусу Без бонусу
Узровень: 1
+0,1 +0,2
Узровень: 2
+0,2 +0,4
Узровень: 3
+0,3 +0,6
Узровень: 4
+0,4 +0,8
Узровень: 5
+0,5 +1

Аказваемыя эфекты

Камандны лад (КЛ) змяняецца ў залежнасці ад настрою гульцоў на матчы. Адразу па сканчэнні гульні КЛ можа вырасці ці зменшыцца ў залежнасці ад загадаў на матч. На працягу тыдня пасля гульні КЛ імкнецца да свайго нейтральнага значэння, КЛ высокага ўзроўню падае, КЛ нізкага ўзроўню павялічваецца. Спартыўныя псіхолагі могуць дапамагчы Вам палепшыць дадзены працэс, дадаючы бонус да базавага КЛ каманды. Гэта азначае, што высокі КЛ будзе падаць марудней, а нізкі - расці хутчэй. Бонус роўны 1/10 ўзроўню КЛ за кожны ўзровень спецыяліста. Такім чынам, спартыўны псіхолаг 5-га ўзроўню павялічвае базавы ўзровень КЛ Вашай каманды на 0.5 узроўню.

Спартыўныя псіхолагі таксама падтрымліваюць упэўненасць каманды. Упэўненасць у асноўным залежыць ад вынікаў Вашай каманды і ад колькасці забітых Вамі мячоў. Спартыўныя псіхолагі дадаюць бонус да ўпэўненасці. Бонус роўны 1 поўнаму ўзроўню ўпэўненасці пры спецыялісце 5-га ўзроўню ці 1/5 узроўню за кожны ўзровень спартыўнага псіхолага.

Назад да катэгорый

Трэнер па фізпадрыхтоўцы

Акрамя асноўных здольнасцей і трываласці на выступ гульца аказвае ўплыў форма, на змяненне якой уплывае шмат параметраў.

Трэнер па фізпадрыхтоўцы спецыялізуецца на атрыманні ад Вашых гульцоў максімальных вынікаў на полі. Ён падтрымлівае матывацыю і добры тонус у камандзе. Найм трэнера па фізпадрыхтоўцы не вырашыць сур'ёзных праблем каманды, а эфект можа моцна скакаць, але для некаторых каманд і сітуацый гэта можа быць добрым рашэннем.

Узровень Форма
Узровень: 0
Без бонусу
Узровень: 1
+0,2
Узровень: 2
+0,4
Узровень: 3
+0,6
Узровень: 4
+0,8
Узровень: 5
+1

Аказваемыя эфекты

Форма гульца вызначае, колькі ад свайго максімальнага патэнцыялу ён можа паказаць у матчы. Бачнае значэнне - гэта цяперашняя форма гульца, якая прымаецца ў разлік пры сімуляцыі матчаў. Тым не менш, цяперашняя форма заўсёды імкнецца да свайго мэтавага значэння. Трэнер па фізпадрыхтоўцы дадае бонус да мэтавай формы Вашых гульцоў. якая б мэтавая форма ні была ў гульцоў (пераразлік адбываецца кожныя 2 тыдні), кожны ўзровень трэнера павялічвае форму на 0,2. Гэта азначае, што трэнер па фізпадрыхтоўцы 5-га ўзроўню дадае поўны ўзровень да мэтавай формы падчас абнаўлення. Звярніце ўвагу, што мэтавая форма можа час ад часу падаць, але сярэдняе значэнне ўсё адно будзе вышэй.

Назад да катэгорый

Фінансавы дырэктар

Фінансавы дырэктар пашырае эканамічную свабоду мэнэджэра. Гэта карысна ТОЛЬКІ для багатых клубаў.

Калі Вы ў гульні нядаўна, наймаць фінансавага дырэктара не варта.

Звычайна Рада дырэктараў усталёўвае ліміт дасяжных для мэнэджэра грошай, прызначаных на заробкі, трансферы і стадыён. Усе сродкі звыш гэтага працоўнага капіталу будуць размешчаныя ў рэзервовым фондзе для забеспячэння надзейнай будучыні клубу. Пры неабходнасці Рада дырэктараў вывядзе частку сродкаў з рэзервовага фонду ў працоўны капітал, але толькі пэўную колькасць. Рэсурсы звыш усталяванай нормы будуць штотыдзень пераводзіцца ў рэзервовы фонд у памеры 2% ад агульнага капіталу.

Найм фінансавага дырэктара дазволіць павялічыць ліміт працоўнага капітала, а таксама інтэнсіўнасць паступлення грошай з рэзерву. Такім чынам мэнэджэр можа магчымаць выдаткаваць больш грошай, чым без фінансавага дырэктара. Гэты спецыяліст патрэбны клубам, якія збіраюць вялікую суму грошай некалькі сезонаў, каб потым здзейсніць хуткі рывок наверх.

Узровень Макс. капітал Вывад з рэзерву / тыдзень
Узровень: 0
15 000 000 US$ 50 000 US$
Узровень: 1
17 000 000 US$ 100 000 US$
Узровень: 2
19 000 000 US$ 200 000 US$
Узровень: 3
21 000 000 US$ 300 000 US$
Узровень: 4
23 000 000 US$ 400 000 US$
Узровень: 5
25 000 000 US$ 500 000 US$

Прыклад: бабруйская Белшына назбірала на сваім рахунку 40 000 000 US$. Без фінансавага дырэктара Рада дырэктараў дазволіць мэнэджэру распараджацца толькі сумай 15 000 000 US$. Калі мэнэджэр патраціць 2 000 000 US$, у працоўным капітале застанецца 13 000 000 US$ і Рада дырэктараў дазволіць траціць грошы з рэзервовага фонду, але толькі ў колькасці 50 000 US$ на тыдзень.

Калі ж Белшына найме фінансавага дырэктара 3-га ўзроўню, Раду дырэктараў можна будзе ўпэўніць, што грошы трацяцца правільна і адказна. Тады працоўны капітал павялічыцца да 21 000 000 US$, а штотыднёвы вывад сродкаў з рэзерву - 300 000 US$. Да таго часу, пакуль працоўны капітал клубу ніжэй за 21 000 000 US$, на яго рахунак штотыдзень з рэзерву будзе пераводзіцца па 300 000 US$ на тыдзень. Калі сума працоўнага капіталу перавысіць 21 000 000 US$ (напрыклад, пасля продажу гульца), грошы будуць выводзіцца ў рэзервовы фонд у колькасці 2% ад сумы агульнага капіталу ў тыдзень.

Назад да катэгорый

Трэнер па тактыцы

Калі Вы наймеце трэнера па тактыцы, Ваша каманда атрымае больш магчымасцей для тактычнай гульні і выдачы загадаў. Эфекты трэнера па тактыцы важныя ў кароткатэрміновай перспектыве, бо яны ўплываюць толькі на канкрэтны матч. Таму наймаць гэтага спецыяліста трэба, толькі калі ён сапраўды патрэбны.

Узровень Дадатковыя замены / паводзины Разнастайнасць стыляў гульні
Узровень: 0
Без бонусу Без бонусу
Узровень: 1
+1 +20pp
Узровень: 2
+2 +40pp
Узровень: 3
+3 +60pp
Узровень: 4
+4 +80pp
Узровень: 5
+5 +100pp

Аказваемыя эфекты

Замест звычайных пяці розных дадатковых загадаў на матч (замены, змена пазіцый ці паводзінаў на полі) Вы зможаце атрымаць адзін дадатковы слот за кожны ўзровень Вашага трэнера па тактыцы. Спецыяліст 5 узроўню дазволіць Вам выстаўляць да 10 дадатковых загадаў. Тым не менш, ліміт 3 замен у матчы застаецца.

Стыль гульні вар'юецца ад 100% абарончага (па-змаўчанні для трэнера-прыхільніка абарончай гульні) да 100% атакуючага (па-змаўчанні для трэнера-прыхільніка атакуючай гульні). Трэнер, які прытрымліваецца балансу паміж абаронай і нападзеннем, знаходзіцца пасярэдзіне паміж гэтымі значэннямі. Вы можаце ўсталяваць стыль гульні на кожны матч. Кожны ўзровень трэнера па тактыцы забяспечыць Вам 20% гнуткасці пры выбары стылю ад тыпа трэнера Вашай каманды.

Напрыклад, калі ў Вас у камандзе трэнер любіць гульню ад абароны, а таксама трэнер па тактыцы 5 ўзроўню, Вы можаце выстаўляць стыль гульні ад 100% абарончага да нейтральнага. Калі ў вас трэнер, які абірае баланс між атакай і абаронай, а таксама трэнер па тактыках 5 ўзроўню, Вы можаце выстаўляць стыль гульні па 50% у абодва бакі ад нейтральнага - 50% абарончы і 50% атакуючы.

Трэнер па тактыцы павінны быць у складзе персанала каманды падчас матчу. Калі Вы аддадзіце загады з выкарыстаннем магчымасцяў трэнера па тактыцы, а потым звольніце яго альбо скончыцца ягоны кантракт, матч будзе згуляны без эфектаў і тактыка будзе заснаваная толькі на здольнасцях Вашага трэнера.

 
Server 071