Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Гульцы: Іншыя атрыбуты

Узрост

Вы можаце ўбачыць дакладны ўзрост гульца на яго старонцы. Адзін год у Хэттрыку роўны 112 дням. Гэта азначае, што ўсе гульцы маюць свой узрост у гадах і нейкай колькасьці дзён (паміж 0-111).

Асоба

Усе гульцы маюць уласную асобу. Яны могуць быць прыемнымі ці мярзотнымі, лідэрамі ці самотнымі, выбуховымі ці памяркоўнымі. У бягучы момант асоба ня значна ўплывае на гульню, але вы будзеце мець рацыю, калі прызначыце капітанам гульца з добрымі лідэрскімі якасьцямі. Больш пра ўплыў асобы на гульню можна пачытаць у падзеле Псыхалёгіі.

Досьвед

Гульцы, якія згулялі шмат матчаў, асабліва важных, становяцца больш дасведчанымі, і гэты досьвед можа па-рознаму дапамагчы ім у будучых гульнях. Дасведчаныя гульцы могуць уплываць на ўзнікненне спецыяльных падзей, пасля якіх забіваюць або прапускаюць галы, а таксама, апроч усяго іншага, дапамагаюць камандзе гуляць больш арганізавана. Мы адсочваем досьвед, як асобнае значэнне, не звязанае са здольнасьцямі гульца. Кожны згуляны матч дае досьвед, а колькасць атрыманага досьведу залежыць ад тыпу матчу. Усяго, гулец павінен набраць 100 ачкоў, каб атрымаць 1 ўзровень досьведу. Ачкі, набраныя за кожны тып матчу, прыведзены ў наступнай табліцы.

Тып Матчу Ачкі досьведу
Матч лігі 3.5
Кваліфікацыйны матч 7
Матч галоўнага Кубка 7
Матч дадатковага кубка 1.75
Таварыскі матч 0.35
Міжнародны таварыскі 0.7
Матч HT Masters 17.5
Матч юнацкай лігі 3.5
Таварыскі юнацкі матч 0.35
(Стары) матч Чэмпіянату Сьвету 35
(Стары) Матч фіналу Кубка Сьвету 70
(Стары) Таварыскі матч Нацыянальнай Зборнай 7
Матч Кубка Сьвету 28
Кубак Сьвету (Паўфінал і Фінал) 56
Кубак сьвету (Уайлдкард) 14
Кантынентальны Чэмпіянат 14
Кантынентальны Чэмпіянат (Чвэрць, Паўфінал і Фінал) 21
Кубак Нацый 7
Кубак Нацый (гульні на вылет) 14
Таварыскі матч зборнай 3.5

Лаяльнасьць

Гульцы з высокай лаяльнасьцю гуляюць лепш. Лаяльнасьць падвышаецца з часам, праведзеным у камандзе.

Ёсьць два тыпы лаяльнасьці

Бонус за лаяльнасьць да клюбу

З кожным днём, праведзеным у клюбе гулец будзе паціху уцягвацца ў клюб, яго лаяльнасьць будзе падвышацца. Дзякуючы гэтаму, ён будзе менш нервавацца і лепш гуляць на полі.

Напачатку лаяльнасьць расьце хутка, а потым усё павольней і павольней. Максымальны ўзровень дасягаецца пра тры сэзоны, але палова ад максымуму - ужо праз 12 тыдняў.

Максымальны бонус: +1 узровень да кожнай здольнасьці (акрамя трываласьці)

Прыклад: Anton Skitovich - бліскучы абаронца, а ягоны ўзровень на флангах - добра. З максымальнай лаяльнасьцю ён будзе гуляць з узроўнем абароны велічна і флангу - выдатна (і гэта таксама будзе адлюстроўвацца ў зорным рэйтынгу).

Калі гулец дасягае выбітнага ўзроўню лаяльнасьці, ён атрымлівае максымальны бонус. Гульцы, адабраныя з юнацкай школы, прыходзяць у клюб з выбітнай лаяльнасьцю.

Заўважце, што калі Вы прадасьцё гульца ў іншы клюб, ён страціь сваю лаяльнасьць. І калі Вы потым набудзеце яго зноў, давядзецца пачынаць усё спачатку.

Бонус роднага клюбу

Гульцы, якія гуляюць за свой родны клюб, і не сыходзілі з яго напрацягу ўсёй кар'еры, атрымліваюць невялічкі дадатковы бонус, бо клюб для іх - самае дарагое, што ёсьць на сьвеце.

Бонус: +0.5 узроўню да кожнай здольнасьці (за выключэньнем трываласьці).

Гульцы, якія правялі ўсю кар'еру ў клюбе будуць пазначацца спецыяльным значыкам з выявай сэрца побач з імем на старонцы гульцоў. Заўважце, што калі Вы прадалі гульца, а потым зноў набылі яго, бонус губляецца.

Атрымаць абодва бонусы

У прынцыпе, гэта рэальна. Напрыклад, калі Вы адбіраеце гульца з юнацкай школы (няважна, старой ці новай), ён атрымоўвае +1,5 ўзроўні да кожнай здольнасьці (акрамя трываласьці), пакуль Вы не прадасьцё яго.

Заўважце: лаяльнасьць пачынае дзейнічаць з 47 сэзону (кастрычнік/лістапад 2011). На працягу 47 сэзону 47 бонус лаяльнасьці будзе лічыцца толькі напалову. Потым, з 48 сэзону (Люты 2012), ён пачне лічыцца цалкам.

Агульны Індэкс Здольнасьцяў (TSI)

Агульны Індэкс Здольнасьцяў гэта мера таго, наколькі здольны гулец. TSI павялічваецца з трэніроўкамі і таксама паляпшаецца (ці пагаршаецца) з-за формы.

Форма

Чым лепш форма ў гульца, тым лепей ён гуляе. Але гэта ня ў сэнсе фізыялёгіі, і гэта не залежыць аж таго, наколькі добра ён натрэніраваны. Форма ў Hattrick адлюстроўвае набор рэчаў, якія дапамагаюць, ці не даюць гульцу дасягнуць свайго сапраўднага патэнцыялу – як напрыклад сытуацыя ў яго асабістым жыцьці ў бягучы момант.

На старонцы гульца вы можаце ўбачыць яго "бягучую форму". Яна ўжываецца пры падліку матчаў. "Выдатны" гулец ў "жахлівай" форме, напрыклад, звычайна гуляе горш, чым "здавальняльны" гулец у "добрай". На бягучую форму адмоўна ўплывае час на трэніроўкі трываласьці; чым больш увагі да трываласьці (у працэнтных суадносінах), тым больш адмоўны ўплыў.

Дадаткова, ёсьць яшчэ нябачная "схаваная форма", якая ўжываецца для падліку накірунку, у якім зьмяняецца форма гульца. Кожны тыдзень, падчас трэніроўкі, бягучая форма кожнага гульца зьмяняецца. Яна перасоўваецца ў бок нябачнай схаванай формы. Бягучая форма не адразу зьмяняецца на схаваную. Замест гэтага яна патрохі рушыцца ў той бок цягам некалькіх тыдняў, хаця чым далей яны адна ад адной, тым большыя крокі будуць насустрач.

Пасьля зьмены бягучай формы падчас трэніроўкі для кожнага гульца ёсьць шанец, што зьменіцца і схаваная форма. У любога гульца свой шанец на зьмену схаванай формы, і вы ня можаце наўпрост паўплываць на яго. Аднак, пры падліку шанца на зьмену схаванай формы, улічваецца некалькі чыньнікаў, якія могуць паўплываць на будучую форму:

  • Калі гулец удзельнічаў у матчы цягам тыдню. Гэта вельмі важна!
  • Інтэнсіўнасьць трэніровак – чым упарцей вы трэніруецеся, тым вышэй у сярэднім форма
  • Ваш трэнэр – чым вышэй яго веды, тым лепей форма ў сярэднім
  • Трэнер па фізпадрыхтоўцы спецыялізуецца ў паляпшэнні формы гульцоў.
  • Памагатыя трэнэра - Памагатыя таксама паляпшаюць форму

Спецыялізацыя

Прыкладна ў паловы гульцоў ёсьць характарыстыка пад назвай "спэцыялізацыя", якая ўплывае на іх дзеяньні ў матчах. Любы гулец cа спэцыяльнасьцю атрымлівае бонус да заробку ў памеры 10%.

Існуе 5 асноўных спэцыялізацый: "Тэхнічны", "Хуткі", "Гульня галавой", "Магутны" і "Непрадказальны". Кожная асноўная спецыялізацыя мае добры і дрэнны бок, растлумачаны ў падзелы Падзей. Спецыяльнасьці могуць быць карыснымі і для некаторых тыпаў тактыкі, гэта растлумачана ў падзеле Тактыкі.

Існуе яшчэ дзве рэдкіх спецыялізацыі - "Моцнае здароўе" і "Камандны гулец". Гульцы са спецыялізацыяй "Моцнае здароўе" вылечваюцца ад траўмаў трохі хутчэй, чым усе астатнія гульцы, а яшчэ яны могуць адысці ад лёгкай траўмы па ходзе матчу. "Камандны гулец" будзе спрабаваць дапамагчы гульцам на суседніх пазіцыях. Пры паспяховай спробе партнёры пачнуць гуляць лепш, аднак, пры няўдалай спробе дапамагчы, гэта дзеянне можа выклікаць падзення ўзроўню арганізацыі гульні ўсёй каманды.

Траўмы

Часам гульцы атрымліваюць траўмы. Калі гэта адбываецца і траўма аказваецца сур'ёзнай, то гульцу даводзіцца прапусціць адзін або некалькі матчаў, аднаўляючыся ад наступстваў траўмы. Рызыка атрымання траўмы павышаецца, калі каманда павялічвае інтэнсіўнасць трэніроўкі, або сумарную колькасць узроўняў Памочнікаў Трэнера.

Старым гульцам патрабуецца больш часу, каб ачуняць, і доктары могуць быць нанятыя, каб дапамагчы гульцам хутчэй паправіцца. Медыкі таксама скарачаюць імавернасць траўм. Гульцы, якія набліжаюцца да сарака, будуць мець вялікія цяжкасці, каб зноў выйсьці на поле. Таксама памятайце, што адлюстраваны час толькі прыблізны, калі ваш зорны нападаючы мае пашкоджанне на тыдзень, то можна меркаваць, што ён вылечыцца на працягу тыдня.

Жоўтыя й чырвоныя карткі

Гульцы могуць атрымліваць папярэджаньні ці ўвогуле быць выдаленымі з поля падчас гульняў, вельмі агрэсіўныя (асабліва з нізкай сумленнасьцю ці бяз досьведу) часьцей за астатніх. 2 карткі за матч аўтаматычна вядуць да выдаленьня. Заўчасны канец матчу для гульца азначае і пропуск наступнага афіцыйнага матчу. Гульцы таксама дыскваліфікуюцца пасьля збору 3 папярэджваньняў у афіцыйных матчах сэзону. Карткі ў лізе, кубку і кваліфікацыйных матчах падлічваюцца разам. Калі гулец ужо быў двойчы папярэджаны ў матчах лігі ў сэзоне, і потым атрымлівае яшчэ адну картку ў кубкавым матчы, ён будзе дыскваліфікаваны на наступны афіцыйны матч, і бяз розьніцы - ці будзе гэта матч лігі, кубак альбо кваліфікацыйны.

Вы можаце праверыць сьпіс гульцоў каманды, каб убачыць колькасьць папярэджаньняў у вашых гульцоў перад матчам. Гулец, у якога назапасіцца тры жоўтыя карткі, ці які быў выгнаны з поля ў апошнім матчы, мае побач са сваім імем чырвоную картку як паказчык, што ён ня мае права гуляць у наступным афіцыйным матчы. Дыскваліфікацыя гульца скончваецца, калі адпаведны афіцыйны матч адбыўся. Таксама ўсе пакараньні сьціраюцца напрыканцы сэзону. Трансферы не абнуляюць папярэджанні. Гулец ня можа быць дыскваліфікаваны (ці яго дыскваліфікацы скончыцца) пасьля таварыскага матчу.

 
Server 071