Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Правілы

Hattrick цалкам бясплатны. Мы толькі настойваем на выкананьні нашых простых правілаў. Калі вы мяркуеце, што нехта парушае правілы, паведамьце, калі ласка, пра гэта гейм-майстрам.

Каманда Hattrick увесь час спрабуе палепшыць гульню. У любы момант у гульні можа нешта зьмяніцца або зьявіцца нешта новае. Найболей істотныя зьмены звычайна адбываюцца паміж сэзонамі. Як правіла, у гульню дадаюцца новыя функцыі й удакладняюцца некаторыя існыя, напрыклад, формула падліку ацэначнай вартасьці гульца і т.п. Hattrick - гэта гульня, якая стала разьвіваецца й ніколі не "сканчаецца", таму часам мы бываем вымушаны трохі зьмяніць у ёй тыя ці іншыя моманты, каб пазьбегнуць таго, што некаторыя тыпы камандаў робяцца зусім непераможнымі. Іншымі словамі, праводзячы маніторынг гульнёвага працэсу, распрацоўшчыкі часам сутыкаюцца з патрэбаю ўжыць да яго кіруючае ўзьдзеяньне. Яны спрабуюць ажыцьцявіць гэта як мага больш справядліва й гладка, пераважна значна загадзя папярэдзіўшы аб гэтым, каб у карыстальнікаў была магчымасьць улічыць зьмяненьні, якія маюць адбыцца. Але часам сытуацыя патрабуе неадкладнага ўмяшальніцтва.

Звычайна сэрверы заўсёды дасяжныя, за выключэньнем таго часу, які адводзіцца на прафілактыку або на ўсталёўку абнаўленьняў. Мы заўсёды імкнемся загадзя папярэджваць пра адключэньні сэрвераў, але бываюць выпадкі, калі выпраўляць памылкі сэрвераў даводзіцца без папярэдняга папярэджаньня.

Часам здараюцца незаплянаваныя падзеі, напрыклад, памылкі. Калі адбываецца нешта дзіўнае, напішыце аб гэтым Гэйммайстрам, і мы спраўдзім вашыя падазрэньні. Калі мы выпраўляем памылкі, то спрабуем зрабіць ўсё як мага болей рэалістычным, але па шэрагу практычных чыньнікаў матчы не пераігрываюцца. Судзейскія памылкі, незвычайные здарэньні на полі падчас гульні, банальная адсутнасьць удачы ўсё ж такі зьяўляюцца, пасьля таго як гэта адбылося, часткай гульні.

 
Server 070