Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Правілы

Правілы форумаў і мадэратары

Мы вельмі ганарымся нашым кам'юніці, асабліва духам і актыўнасьцю форуму. На форумах Hattrick ёсьць некаторая колькасьць Мадэратараў (Модаў), якія дапамагаюць карыстальнікам, а таксама падтрымліваюць парадак і чысьціню на форуме. Пры наведваньні форумаў вы мусіце прытрымлівацца правілаў паводзінаў, а таксама спецыфічных правілаў форуму, якія дапамагаюць захоўваць сяброўскую атмасфэру. Мадэратары маюць права на пакараньне ў выглядзе папярэджаньняў і адхіленьня ад форума, як спосаб захаваньня правілаў.

ГеймМайстры таксама маюць права мадэраваць форумы і рэагаваць на сур'ёзныя парушэньні (якія могуць прывесьці да выключэньня з гульні). Памятайце, калі ласка, што набыцьцё Supporter'а не дае вам недатыкальнасьці ў выпадку парушэньняў правіл на форуме, а грошы за невыкарыстаны Supporter у такім выпадку не вяртаюцца.

Рашэньні Мадэратараў могуць быць аспрэчаны ў Старэйшых Мадэратараў. Рашэньні Старэйшых Мадэратараў не аспрэчваюцца. Улічвайце, што канчатковы прысуд можа як паменшыць, так і павялічыць прысуд.

На старонках форуму Hattrick вы мусіце прытрымлівацца правіл паводзінаў. Акром гэтага, забаронена:



- Спам, г.зн., масавая рассылка аднаго й таго ж паведамленьня
- Бампінг (напісаньне паведамленьня з адзінай мэтай узнавіць забытае абмеркаваньне)
- Правакацыі і тролінг
- Празьмернае ўжываньне ненарматыўнай лексікі і лаянкі
- Расісцкія, сэксісцкія заявы, абразы іншых гульцоў; абразы канкрэтных нацыянальнасьцей і рэлігій
- Абмеркаваньні палітыкі і рэлігіі
- Абвінавачваньні ў махлярстве (скарыстайцеся старонкай Паведаміць аб парушэньні).
- Запыты аб дапамозе ў пошуку піратскага праграмнага забеспячэньня і ключоў \ крэкаў да ліцэнзійных праграм альбо торэнт-файлаў запісаў спартыўных праграм.
- Імітацыя таго, што вы зьяўляецеся афіцыйнай асобай HT, калі гэта не адпавядае рэчаіснасьці
- Абмеркаваньне рашэньняў афіцыйных асоб адносна канкрэтных карыстальнікаў \ выпадкаў, альбо публікаваньне перапіскі з афіцыйнымі асобамі HT без іх дазволу.
- Выкарыстоўваць форумы ліг (у тым ліку, і "пустых" ліг без актыўных карыстальнікаў) як форумы федэрацый. Калі ласка, улічвайце, што форумы звычайных і моладзевых ліг створаныя для размоў удзельнікаў гэтых ліг і, хаця іншыя наведнікі вітаюцца, размаўляць варта толькі на тэмы, датычныя дадзеных ліг.

Форумы фэдэрацый
Форумы фэдэрацый (функцыя Supporter'аў) з'яўляюцца больш прыватнай часткай Hattrick, удзельнікі фэдэрацый могуць ствараць свае тэмы і часткова ўсталёўваць правілы форуму. Але ўсё ж некаторыя правілы паводзінаў існуюць:
-забаронена тое, што забаронена законамі ў рэальным жыцьці
- расісцкія і іншыя дыскрымінацыйныя выказванні
- публікацыя прыватнай перапіскі з кіраўніцтвам (без дазволу на гэта)

Прэзідэнты фэдэрацый адказныя за выкананьне правілаў паводзін і маюць усе сродкі для гэтага. Яны могуць выдаляць паведамленьні і выганяць карыстальнікаў, якія парушаюць правілы. Для дапамогі ў гэтай справе можна наняць мадэратараў форумаў. У той жа час памятайце, што Вы заўсёды можаце самі выйсьці з фэдэрацыі, не чакаючы разьвіцьця канфлікту.
 
Server 070